Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета – 2016”

31.07.2016 11:00 - 17:00 Філіял “Фальварак Ракуцёўшчына” (в.Ракуцёўшчына, Маладзечанскі р-н, Мінская вобл., тэл. 8 0176 7 96 1 41) Бясплатнае

Улетку 1911 года пасля амаль 15-гадовага растання Максім Багдановіч нарэшце вярнуўся на родныя беларускія землі. Прыветным, цёплым, утульным куточкам, дзе малады паэт правёў летнія месяцы, стала Ракуцёўшчына. Тут, у ваколіцах фальварка Вацлава Лычкоўскага, Максім Багдановіч знайшоў сапраўдную крыніцу для  натхнення – жыццё беларускай вёскі. Навокал гучала жывая родная мова, якой паэт імкнуўся авалодаць з найбольшай дасканаласцю. Летнія водары лугоў, бруенне крыніц, шапаценне лясоў, птушыныя спевы… Усё гэта адгукалася ў душы паэта. І няспыннай плынню ліўся з-пад рукі радок за радком на старонкі. А неўзабаве тоўсценькі сшытачак, спярэшчаны раўнюткім почыркам, стаўся асновай адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”. Менавіта побыт у Ракуцёўшчыне і падарожжа да яе дапамаглі Максіму яшчэ глыбей акунуцца ў вір беларускай гісторыі, сапраўднага вясковага жыцця з няспынна гаваркімі сябрамі, суседзямі, вяскоўцамі. І з такой чароўнай летняй прыродай!

У гэты незабыўны мікракосмас ліпеньскай Ракуцёўшчыны Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае даўніх сяброў і усіх, хто хоча апынуцца ў атмасферы сапраўднага шляхецкага фальварка стогадовай даўніны. Хто ведае, мо, няўлоўнае натхненне, што і дагэтуль невычарпальнай крыніцай струменіць поруч з маладзечанскай вёсачкай, запануе над усімі, хто пройдзе сцежкамі геніяльнага беларускага паэта.

Праграма Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета − 2016”:

11.00 − прывітальная імпрэза каля памятных камянёў;

12.00 − літаратурна-музычная імпрэза, у якой прымаюць удзел вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў Беларусі: пісьменнікі – Навум Гальпяровіч, Людміла Рублеўская, Людміла Хейдарава, Валярына Кустава, Юля Цімафеева, Андрэй Хадановіч, Зміцер Арцюх, Таццяна Нядбай, Серж Мінскевіч, музыкі – Алесь Камоцкі, Вольга Акуліч, Алеся Сівохіна.


Вам можа быць цікава

Выстава «PAPARAĆ: re-assembly» ў Познані

24.07.2026 18:30 - 09.08.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Імпрэза «Колас і коласаўцы» ў Мінску

31.07.2026 (17:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з вядучымі шоу «Обычное утро» ў Варшаве

31.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ