Свята «Радзіны» ў Азярцы

03.02.2024 14:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту ад 6 рублёў
 

У суботу, 3 лютага, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Радзіны.




Дата: 3 лютага

Час: з 14:00 да 15:00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён


Традыцыйныя радзінныя звычаі і абрады беларусаў уяўлялі сабой ладную сістэму і складаліся ў тры цесна звязаныя цыклы: дародавы, родавы і пасляродавы. 

Усе яны павінны былі паўплываць на паспяховае зачацце і роды, а таксама былі накіраваны на прыняцце нованароджанага ў сям’ю і грамадства. 

Дзіця ў традыцыйнай культуры беларусаў разглядалася як неад’емная частка прыроды, і яго зачацце, нараджэнне, развіццё і выхаванне падпарадкоўваліся агульным касмічным законам.

 Праз уяўленне аб тых законах і з’яўвіліся шматлікія перасцярогі і правілы паводзін для жанчыны і для яе асяроддзя.



Вас чакае: 


расповед пра радзінную абраднасць беларусаў к. ХІХ пач. ХХ ст.; 

дэманстрацыя абрадавых дзеянняў беларусаў «Радзіны»; 

майстар-клас па вырабе паяскоў з нітак; 

майстар-клас па вырабе лялькі «Мотанкі»; 

майстар-клас па беларускіх побытавых танцах і гульнях.


Кошт квіткоў: дарослых — 12 рублёў; студэнтаў ды школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.





Вам можа быць цікава

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Канцэрт Алеся Лася і Алесі Сівохінай у Мінску

28.03.2026 (14:00 - 16:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

NAVIBAND у Быдгашчы

08.04.2026 (20:00 - 22:00) Over the Under Pub (Dworcowa, 51)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ