Свята роднай мовы ў клубе “Грай”

21.02.2017 18:00 - 22:00 Кафэ-клуб «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) 5 рублёў

21-га лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 2000 годзе.

У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі, і ўсё прысвечана беларускай мове.

Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але і натхняе вялікую колькасць людзей на цікавыя ды яскравыя праекты.

«Свята роднай мовы» адбудзецца 21-га лютага ў клубе «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). З 18.00 да 22.00 для вас будзе прыгатавана шмат цікавостак і сюрпрызаў: паб-квіз, гульнятэка, конкурсы і, канешне, беларуская музыка.

Праграма:

18:00-20:00 — у галоўнай залі пройдзе клубная інтэлектуальная гульня «Грай-квіз».

Што такое «Грай-квіз»? У гульні сем тураў рознага кшталту. Якія менавіта — паглядзіце, калі прыйдзеце! Колькасць пытанняў у турах ад дзевяці да трох. Першы тур — самы доўгі, апошні — самы кароткі.

Мы ладзім гэтую гульню таму, што хочам, каб людзі ў Беларусі больш размаўлялі па- беларуску. Калі вы будзеце абмяркоўваць пытанні па-беларуску — наша мова будзе жыць!

Рэгістрацыя тут: https://goo.gl/VpmZqF

18.00-20.00 — у другой залі будзе праходзіць «Гульнятэка». Кожны жадаючы зможа згуляць у беларускамоўныя настолкі: «Багач», «Казачнік», «Прастол ВКЛ».

Запіс тут: https://goo.gl/QEV4F4

20:00-20:15 — прэзентацыя другой часткі кнігі Глеба Лабадзенка і Алесі Літвіноўскай «МОВА НАНОВА: 20 КРОКАЎ ДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ».

Гэта новыя 20 крокаў (урокаў), якія ўвабралі ў сябе 17 лексічных і граматычных тэм + 3 крокі, прысвечаныя нашым выбітным суайчыннікам: Якубу КоласуВасілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Прычым, частку пра Коласа пісалі ягоныя ўнучка і праўнучка — Марыя і Васіліна Міцкевіч! А частку пра Быкава — найлепшы біёграф Быкава Сяргей Шапран!

20:15-22:00 — выступ музычных гуртоў:
— гурт Zanzibar;
— гурт Recha  ;
— гурт Znarock.

Пачатак імпрэзы а 18-й.
Уваход —  5 рублёў.

Сачыць за навінамі падзеі можна праз суполку «Укантакце».


Вам можа быць цікава

Трыенале маладых мастакоў у Мінску

13.11.2025 17:00 - 14.12.2025 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Вечарына да народзінаў Караткевіча ў Лодзі

11.12.2025 (18:00 - 19:00) Бібліятэка Лодзьскага ўніверсітэта (Jana Matejki 32/38)

Святочны „Mara Market Christmas“ у Сопаце

13.12.2025 (11:00 - 13:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

NAVIBAND у Гданьску

14.12.2025 (20:00 - 23:00) Drizzly Grizzly (Elektryków 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ