Свята «Шчодрык» у Азярцы

12.01.2025 13:00 - 14:00 музей народнай архітэктуры і побыту 15,50 рублі
 

У нядзелю, 12 студзеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Шчодрык.



Шчодрык, або Шчодрая куцця — вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, крупнік. 

Шмат часу на Шчодрык надавалі варажбе. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе. 

Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў, спевамі песень-шчадровак, услаўленнем гаспадара і гаспадыні.

 Вас чакае:

 

  • Выступ фальклорнага гурта «Мілавіца»;
  • Рэканструкцыя абраду абыходу двароў з в. Пагост Жыткавіцкага раёна;
  •  Паказ ценявога тэатра «Вяртэп»; 
  • Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
  • Традыцыйныя калядныя варожбы; 
  • Зімовыя забавы і гульні; Беларускія народныя танцы;
  •  Майстар-клас па ўпрыгожваннях; 
  • Майстар-клас па выцінанцы.


Квіткі: для дарослых — 15,50 рублі; студэнтаў — 8,50 рублі; для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі — 8 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна. 



Вам можа быць цікава

Вольскі ў Чыкага

20.09.2025 (19:00 - 21:00) ShAnet Galleries (1040 South Milwaukee Avenue)

NAVIBAND у Беластоку

17.10.2025 (20:00 - 22:00) 6-Ścian PUB (Warszawska 34)

«Петля Пристрастия» ў Рызе

26.10.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ