Трэнінг першай дапамогі ў Познані

27.03.2026 18:30 - 21:30 фундацыя КУТ (Крамарска, 32) любое ахвяраванне на ваш выбар
У наступную пятніцу, 27 сакавіка, на сядзібе фундацыі КУТ адбудзецца Трэнінг першай дапамогі «BASIC LIFE SUPPORT».

Што рабіць, калі чалавек страціў прытомнасць?

Ці калі нехта падавіўся і не можа дыхаць?

На трэнінгу вы навучыцеся:

  • хутка і бяспечна ацэньваць сітуацыю

  • дапамагаць чалавеку без прытомнасці

  • праводзіць рэанімацыю і выкарыстоўваць дэфібрылятар

  • ратаваць чалавека, які падавіўся

Максімум практыкі і рэальныя навыкі, якія могуць выратаваць жыццё.

Працягласць — 3 гадзіны з перапынкам.

Трэнінг правядзе Рыгор Шуб, фельчар-акушэр з 11-гадовым інструктарскім досведам.

Кошт звычайна — 250 злотых, але з нагоды вясновых святаў ў гэты раз — на беларускай мове і за любое ахвяраванне на ваш выбар.

У групе максімум 12 чалавек.

Па дэталі і запіс звяртайцеся ў тэлеграм.



Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ