Свята сярэднявечнай культуры «Задора» ў Дукоры

12.08.2023 - 13.08.2023 12:00 - 18:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12) ад 15 рублёў
 

Гэтымі выходнымі, 12 і 13 жніўня, у Дукорскім маёнтку — свята сярэднявечнай культуры «Задора».



 Дата: 12 і 13 жніўня

Час: з 12.00 да 20.30 (час мясцовы)

Месца: Дукорскі маёнтак, вул. Школьная, 12, аг. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобл.


Маем праграму! 


12 жніўня: 

12.00 — адкрыццё свята, вітанне клубаў; 

12.30 — ваярскі турнір на суліцах; 

13.30 — забаўкі, сярэднявечныя гульні з вядоўцам; 

13.50 — тэатралізаванае шоу: гісторыі і легенды пра традыцыі і жыццё шатландскіх кланаў; 

14.30 — майстар-класы ад рамеснікаў, расповед пра побыт у жылой пабудове; 

14.30 — турнір адзіночны на трох відах зброі;

15.30 — паказальны выступ і майстар-клас па сярэднявечных танцах; 

16.00 — сярэднявечная музыка ў жывым выкананні; 

16.30 — тэатралізаванае шоу: гісторыі і легенды пра традыцыі і жыццё шатландскіх кланаў; 

17.10 — забаўкі, сярэднявечныя гульні з вядоўцам; 

17.30 — майстар-класы ад рамеснікаў, частаванне стравамі па гістарычных рэцептах у жылой пабудове; 

17.30 — турнір тры на тры і пяць на пяць;

 18.30 — паказальны выступ і майстар-клас па сярэднявечных танцах; 

19.00 — сярэднявечная музыка ў жывым выкананні; 

19.30 — штурм сярэднявечнага гарадзішча; 

20.10 — святочнае агнявое шоу; 20.30 — фінал мерапрыемства. 


13 жніўня: 

11.00 — пачатак святочнага дня; 

11.10 — ваярскі турнір на дзідах; 

12.00 — конны выступ: княскае паляванне; 

13.00 — сярэднявечная музыка і майстар-клас па сярэднявечных танцах; 13.30 — бугурты: «кола Одзіна», «кола Локі»; 

14.30 — сярэднявечныя гульні з вядоўцам; 

15.00 — тэатралізаванае шоу: гісторыі і легенды пра традыцыі і жыццё шатландскіх кланаў; 

16.00 — тэатральнае шоу лучнікаў;

16.30 — сярэднявечная музыка і майстар-клас па сярэднявечных танцах; 

17.00 — конны выступ; 

17.40 — урачыстае сканчэнне свята. І ўсё гэта — у атмасферы сярэднявечнага драўлянага гарадзішча на беразе ракі.


У самых вялікіх заўзятараў будзе магчымасць застацца на ноч у намётавым лагеры (але ж зарэгіструйцеся па спасылцы, каб замовіць месца).


Квіткі замаўляйце па спасылцы: дарослыя — 35 рублёў на адзін дзень ці 60 рублёў на абодва; дзеці ад 7 гадоў — 15 рублёў на адзін дзень і 25 рублёў на абодва; дзецям да 7 гадкоў — бясплатна. (А для падпісчыкаў сацсетак Дукорскага маёнтка — зніжка 10%.) 


Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.




Вам можа быць цікава

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Вандроўка да дня народзінаў Багушэвіча з Вільні

21.03.2026 (10:00 - 12:00) паведамяць па рэгістрацыі (паведамяць па рэгістрацыі)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ