Святкаванне “Дня Нараджэння Фрыдэрыка Шапэна”

01.03.2017 18:00 - 18:00 ТРЦ GALLERIA MINSK (пр. Пераможцаў, 9) Уваход вольны

Чакаем Вас 1 сакавіка 2017 г. а 18-й гадзіне ў гандлёва-забаўляльным цэнтры GALLERIA MINSK.

1 сакавіка 2017 г. выбітнаму кампазітару і піяністу ФРЫДЭРЫКУ ШАПЭНУ споўнілася б 207 год. Штогод у гэты дзень у розных краінах свету адбываюцца шматлікія мерапремствы, прысвечаныя выдатнай постаці ў гісторыі польскай і сусветнай культуры.

Музыка Шапэна гучала ў розных нетыповых месцах: ля пірамідаў у Гізе, на Вялікай кітайскай сцяне і нават на Міжнароднай касмічнай станцыі…

А ў Мінску  музыку кампазітара можна будзе паслухаць у гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk, дзе на сапраўдным канцэртным раялі музыкі будуць выконваць вальсы, паланэзы, мазуркі і накцюрны  Шапэна.

Наведвальнікаў чакае:

  • Выступленне знакамітага дуэта з Польшчы – Барташ КАЛАЧКОЎСКІ & і Войцех ШЫМЧЭЎСКI, якія выканаюць творы Шапэна на чатыры рукі
  • Імправізацыі на тэмы твораў Шапэна ў выкананні беларускага гурта FIVE Storey ensemble
  • Выступленне навучэнцаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №3 імя Ф. Шапэна г. Мінска з праграмай твораў Фрыдэрыка Шапэна
  • Выстава беларускага мастака Дзмітрыя Сурыновіча «Шапэн у анімацыі» з удзелам аўтара
  • А таксама шмат цікавых сюрпрызаў ад арганізатараў

Да сустрэчы на свяце!


Вам можа быць цікава

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава )O( у Дзюсельдорфе

11.04.2026 18:00 - 26.04.2026 17:00 (Birkenstraße 97)

Спектакль «Чорт і баба» ў Брэсце (16+)

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ