Святкуем Нобеля разам: Брэст

10.12.2015 18:30 - 21:00 АРР “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага, 46/1) Бясплатнае

АРР “Дзедзіч” запрашае ўсіх далучыцца да Свята Нобеля 10 снежня і адсвяткаваць гэту гістарычную разам!

Як ужо усім вядома, Шведская акадэмія абрала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года нашу беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч. Урачыстая цэрэмонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца 10 снежня ў Стакгольме.

Ініцятыва арганізацый “Цытуй сваё”, у якую ўваходзяць Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Лятучы універсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, курсы беларускай мовы “Мова Нанова” і Беларускі Калегіюм, прапануе Вам адсвяткаваць такую важную падзею ў жыцці нашага грамадства ўсёй краінай.

І мы вырашылі таксама далучыцца. Падрабязнасці тут.

Што Вас чакае 10 снежня:

1)Прагляд прамой трансляцыі ўрачыстай цэрэмоніі. Пад час трансляцыі прапануем упрыгожыць прастору свечкамі, як добрай асацыяцыяй з імём пісьменніцы і сімбалам свята, святла, нейкіх светлых падзей у краіне.

2) Будзе арганізавана “паштовая скрыня” альбо “куфэрак” для віншавання Святланы ўсімі ахвочымі. У гэтую скрыню любы жадаючы зможа пакласьці паштоўкі, лісты ці проста нейкую прыемную нататку з віншаваннем нобелеўскага лаўрэата.

3) У сацсетках любы ахвочы можа выкладаць свае відэаролікі, фотаздымкі ці проста віншаванні, ўжываючы хэштэгі #nobelrazam і #нобельразам.

Адсвяткуем Нобеля разам 10 снежня ў 18:00.


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Фэст «Зорны палац» у Жамыслаўлі

01.08.2026 (16:00 - 23:55) Сядзіба Умястоўскіх (Гродзенская вобласць)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ