Святочны спектакль «Happy Peppi New Year» у Варшаве

30.12.2023 13:00 - 15:00 Scena Chmielna (Nowy Swiat 27a) 50 злотых
 
У суботу, 30 снежня, у бары «Scena Chmielna» святочны сямейны спектакль «Happy Peppi New Year».




Дата: 30 снежня

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: Scena Chmielna, Nowy Swiat 27a, Варшава 


«Happy Peppi New Year» — спектакль для ўсёй сям’і, для дзяцей і тых, хто адчувае сябе дзіценкам. 

Новы год прапануюць сустракаць разам з Пэпі Доўгайпанчохай, якая цвёрда пастанавіла адсвяткаваць яго так, як ніхто і ніколі не святкаваў. 

Вы даведаецеся, на якім дрэве растуць цукеркі, ці існуе дрэсіраваная сялёдка, як правільна ўпрыгожваць ялінку, а таксама — як любога тату пераўтварыць ў Дзеда Мароза. 

Дапамагаць ей будуць добра выхаваныя Томі і Аніка. 

Не абыдзецца без Паліцэйскага, які хоча забраць Пэппі у інтэрнат на выхаванне. 

На спектаклі дазваляецца весяліцца, спяваць, стаяць на галаве, частавацца цукеркамі, лавіць рыбу. 

Не дазваляецца быць занадта сур’езным і лётаць у аблоках без каскі. 


У спектаклі занятыя акцёры Вольга Калакольцава, Андрэй Ваўчок, Максім Шышко, Дар’я Вашкевіч, а таксама сабака Чарлі! 


Квіткі коштам 50 злотых набывайце па спасылцы. Дзецям да 3 гадоў уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Сустрэча з Настассяй Панкратавай у Варшаве

09.09.2026 (19:00 - 21:00) House of Storks (Adama Mickiewicza 18B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ