Сяброўская экскурсія «Мінск у гады Першай сусветнай вайны»

09.10.2014 18:30 - 20:00 Перад уваходам у галоўны корпус чыгуначнага вакзала Удзел бясплатны

Аддзяленне найноўшай гісторыі Беларускага калегіюма запрашае на бясплатную сяброўскую вандроўку па Мінску з гісторыкам, краязнаўцам, экскурсаводам, адным з найлепшых знаўцаў Мінска Іванам Сацукевічам.

Вандроўка «Мінск у гады Першай сусветнай вайны» адбудзецца ў чацвер 9 кастрычніка.

Маршрут вандроўкі пройдзе ад вакзала да Гарадскога Вала, па самым сэрцы Мінска. Вы ўбачыце горад канца ХІХ і пачатку ХХ ст., які патрапіў у віхуру Першай сусветнай вайны.

Сустракаемся ў чацвер 9 кастрычніка а 18.30 перад уваходам у галоўны корпус чыгуначнага вакзала.

Запрашаюцца ўсе ахвотныя, удзел у вандроўцы цалкам бясплатны.

Даведкі праз т. (029) 134-28-04 (Валерыя).


Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Восеньскі салон у Мінску

18.09.2026 19:00 - 18.10.2026 17:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ