Сямейны гурт «Бартосікі» ва Уроцлаве

27.10.2023 18:00 - 19:30 Klub Muzyki i Literatury (pl. T. Kościuszki 10) Бясплатнае


У пятніцу, 27 кастрычніка, ва Уроцлаў едзе з душэўнай літаратурна-музычнай вечарынай «Старыя анэкдоты Зьмітра і новыя песні Юстыны» сямейны гурт «Бартосікі»!



Дата: 27 кастрычніка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Klub Muzyki i Literatury, pl. T. Kościuszki 10, Уроцлаў 


Зорка вечара — юная спявачка Юстына Карпіловіч, чый голас вы маглі чуць на фэсце «Прадмова» ці на канцэрце «Грай». 

Сямейны гурт «Бартосікі» існуе ад лета 2020 года. Самыя лепшыя выступленні адбыліся ў восеньскіх менскіх дварах. На тых дваровых канцэртах была самая ўдзячная публіка.

На сваім канцэрце гурт хочам аднавіць тую атмасферу вольнага мінскага двара. 

Уваход — free donation.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ