Сямейны майстар-клас па японскаму мастацтву манкіры

12.12.2015 14:00 - 17:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37 А) Бясплатнае

Напярэдадні навагодніх святаў «Дзіцячыя творчыя майстэрні» галерэі «Ў» вырашылі зладзіць незвычайны майстар-клас у сямейным фармаце. 12 снежня ў 14.00 мы пагрузімся ў свет чароўнай і загадкавай зімовай Японіі і будзем рабіць калядныя паштоўкі на аснове манкіры (японскага мастацтва выразання гербаў з паперы).

Аўтар майстар-класа – Алена Ермакова, спецыяліст па пытаннях культуры і сувязяў з грамадскасцю Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь, майстар-аматар і вялікі прыхільнік мастацтва манкіры.

Наш майстар-клас стане сапраўдным падарожжам у незвычайны свет японскай культуры і адначасова магчымасцю для дзяцей паспрабаваць сябе ў цікавым творчым занятку – выразанні з паперы.

Майстар-клас пачнецца з невялікай прэзентацыі-расповеда пра ўнікальную японскую традыцыю выразання ўзораў з паперы, гісторыі ўзнікнення гэтага віду мастацтва ў Японіі і цікавых спосабаў яго ўжывання ў сучасным жыцці. На прыкладзе зімовай тэматыкі аўтар майстар-класа пазнаёміць дзяцей з асноўнымі «зімовымі» ўзорамі манкіры (японскімі малюнкамі сняжынак, хвоі, лісцяў бамбуку, кветак слівы, гарой Фуджы і інш.), а таксама раскажа пра сімвалізм гэтых узораў у японскай культуры і жыцці японцаў . Майстар-клас дасць магчымасць дзецям убачыць звыклыя вобразы прыроды з пункту гледжання светаўспрыняцця японцаў – да прыкладу, параўнаць, чым адрозніваюцца японскія малюнкі сняжынак ад традыцыйных, звыклых нам узораў, якімі мы ўпрыгожваем вокны перад Новым годам.

Практычная частка майстар-класа будзе прысвечана навучанню дзяцей асноўным тэхнікам складання паперы і выразання узораў манкіры. Дзецям будзе прапанавана выразаць некалькі «зімовых» узораў манкіры і паспрабаваць самім вырабіць навагоднюю паштоўку ў японскім стылі з выкарыстаннем узораў манкіры. У канцы майстар-класа дзеці змогуць паэксперыментаваць з ўзорамі манкіры і, выкарыстоўваючы тэхнічныя навыкі выразання, стварыць свой уласны дызайн ўзору, уключыўшы ўяўленне і фантазію.

Майстар-клас адбудзецца 12 снежня, у 14.00

Кошт удзелу для кожнага жадаючага зрабіць сваю асабістую паштоўку 80.000

Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Мінск, пр-т Незалежнасці, 37 А


Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ