Сярэднявечча. Рыцарскі турнір (XIII-XV стст) у Дудутках

10.04.2021 12:00 - 17:00 Дудуткі ад 7 BYN

Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў Дудуткі!

У вясновам сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца цікавая інтэрактыўная праграма, якая кожныя выходныя будзе распавядаць пра самыя значныя эпохі, падзеі і людзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

Першыя княствы, шлях "З вараг у грэкі», стварэнне ВКЛ, войны з крыжакамі, Грунвальдская бітва, палітычныя уніі і саюзы – на мерапрыемствах праекта “Легендарныя эпохі” вы сустрэнецеся з рэканструктарамі розных гістарычных перыядаў, гісторыкамі, артыстамі і музыкамі, майстрамі і рамеснікамі!

10 красавіка 2021 праграма будзе прысвечана Рыцарам Вялікага Княства і эпохе Сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі.

Акрамя займальнага экскурса ў гісторыю, аповеда пра даспехі, зброю і тактыку боя сярэднявечных войскаў, гасцей мерапрыемства чакаюць:

¾    Рыцарскі турнір

¾    Бугурты і масавыя баі рыцараў

¾    Cярэднявечныя музыкі

¾    Майстар-клас па сярэднявечных танцах

¾    Сярэднявечныя гульні

¾    Лучны і арбалетны цір

¾    Старажытныя рамёствы

і шмат іншага!

Праграмы ў межах праекта «Легендарныя эпохі» будуць праходзіць кожную суботу з 12.00 да 17.00.

***

Фармат праекта «Легендарныя эпохі» аб'ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:

·         Паказальныя выступы рэканструктараў

·         Пастановачныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі бою розных гістарычных перыядаў

·         Выступы музычных калектываў з праграмай канкрэтнага гістарычнага перыяду

·         Удзел рамеснікаў, майстар-класы па традыцыйных рамёствах

·         Інтэрактыўныя блокі з наведвальнікамі мерапрыемства

·         Адкрытыя лекцыі з удзелам гісторыкаў, этнографаў

Квіткі: дарослы – 14 BYN, дзіцячы – 7 BYN, дашкольнікам бясплатна.

Падрабязнасці: + 375 29 602-52-50

https://dudutki.by/


Вам можа быць цікава

Выстава «Акварэль. Варыяцыі» ў Мінску

24.07.2025 17:00 - 29.09.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Драўляныя гісторыі» ў Мінску

17.09.2025 17:30 - 12.10.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

Багач у Азярцы

21.09.2025 (15:00 - 16:00) музей народнай архітэктуры і побыту

SAMOTA і navalach у Варшаве

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Pub 2KOŁA (Tunelowa 2b)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ