«Сяргей Пясецкі. Наш выбітны ліхадзей”. Кінапрагляд

11.03.2014 19:00 - 21:00 “Loft cafе” Бясплатнае

… На двары 1918 . Гэтага хлопца завуць Сяргей Пясецкі. Ён нядаўна збег з турмы. Пабываў у рэвалюцыйнай Маскве – не спадабалася. Прыехаў сюды, у Мінск. Запісаўся ў партызаны-антысаветчыкі… Праз 9 гадоў яго асудзяць на смяротнае пакаранне. У турме Сяргей пачне пісаць кнігі, якія будуць настолькі добрыя і арыгінальныя , што яго намінуюць на Нобелеўскую прэмію па літаратуры . Ён застанецца жывы, паколькі… А зрэшты, на ўсё свой час. Такім чынам…

«Сяргей Пясецкі. Наш выбітны ліхадзей” (арыгінальная назва на рус. мове – “Сергей Песецкий. Наш выдающийся злодей»)- першы фільм праекта”Гісторыя Б. 1917-1941 гг.». Гэта серыя дакументальных сюжэтаў пра малавядомы перыяд гісторыі нашай краіны – ад рэвалюцыі 1917 года да пачатку Вялікай Айчыннай . Гэта аповяд пра час, пра з’явы, пра падзеі, пра людзей -пра ўсё , што так ці інакш рабіла Беларусь такой, якая яна ёсць сёння. У цэнтры ўвагі стваральнікаў праекта – яркія асобы той эпохі. Героі яны ці ахвяры абставінаў – гэта няхай глядач вырашае самастойна.

Пасля прэм’ернага паказу адбудзецца абмеркаванне з удзелам аўтара і рэжысёра фільма Алены Верашчагінай, творчай групы, гісторыкаў, культуролагаў, кінакрытыкаў, журналістаў.

Трэйлер фільма можна паглядзець па спасылцы.

Фільм “Сяргей Пясецкі. Наш выбітны ліхадзей”, прэм’ерны паказ. 11 сакавіка, “Loft cafе”, 19.00

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Свята «З народзінамі, Марк!» у Віцебску

07.07.2025 (17:00 - 19:00) дом-музей Марка Шагала (вул. Пакроўская, 11)

Андрусь Такінданг у Берліне

10.07.2025 (19:00 - 21:00) kvartira62 (Lübbener Str. 18)

Канцэрт памяці Алеся Пушкіна ў Празе

11.07.2025 (18:00 - 20:00) Dům národnostních menšin (Vocelova 602/3)

Свята да 100-годдзя паэмы «Сымон-музыка» ў Смольні

12.07.2025 (10:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ