Серада ў ECLAB: адказваем на пытанні разам

26.08.2015 18:30 - 22:00 Галерэя "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

26 жніўня (серада) ў галерэі «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца інтэрактыўная сустрэча з выкладчыкамі Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (http://eclab.by/). Пачатак а 18:30.

Гэтым разам мы прапануем новы фармат прэзентацыі. «Серада ў ECLAB» дазволіць абітурыентам на ўласным вопыце даведацца, як праходзіць навучанне ў каледжы.

Падчас сустрэчы аўдыторыя не будзе проста слухаць, што расказваюць пра адукацыйную сістэму Liberal Arts выкладчыкі. Кожны ахвотны зможа сам адказаць на пытанні пра ECLAB і расказаць аб праекце астатнім. І, вядома, атрымаць прызы за ўдалыя адказы. А самым актыўным удзельнікам сустрэчы мы падорым толькі што надрукаваны нумар студэнцкага часопіса E.NOTE!

Прапануем усім ахвотным падрыхтавацца да нашай сустрэчы: на старонцы імпрэзы ў Facebook і ВКонтакте (https://www.facebook.com/events/313667932090268/ и https://vk.com/event100349730) мы будзем публікаваць тэксты пра ECLAB і мадэль навучання Liberal Arts, пра нашы канцэнтрацыі і шмат што яшчэ. Азнаёміўшыся з імі, вы зможаце адказаць на ўсе, нават самыя каверзныя пытанні, зададзеныя выкладчыкамі каледжа. А таксама падрыхтаваць свае.

Навучанне ў ECLAB – гэта не маналагічная трансляцыя інфармацыі ад выкладчыка да студэнтаў, гэта перш за ўсё дыялог і свабодная атмасфера, якія спрыяюць больш глыбокаму засваенню інфармацыі.

Вучыцца – не сумна, а займальна і часам нават весела!

Мерапрыемства ў Facebook

Мерапрыемства ў ВКонтакте

 

Аб праграме «Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі»:

«Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі» (ECLAB) – гэта праграма, якая дазваляе атрымаць дадатковую адукацыю паводле мадэлі Liberal Arts.

Каледж задуманы як нефармальная альтэрнатыва існай у Беларусі сістэме вышэйшай адукацыі, якой даўно патрэбнае рэфармаванне. ECLAB прапануе індывідуальны план навучання, творчую атмасферу на занятках, свабодны інтэлектуальны абмен паміж студэнтамі і выкладчыкамі, а таксама развіццё навыкаў крытычнага мыслення.

Больш падрабязна аб праграме можна даведацца на www.eclab.by

Уваход вольны.

Правядзіце вечар серады ў ECLAB!


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ