Серадовішча з Андрэем Хадановічам: «Андруховіч is OK»

09.03.2016 19:00 - 21:00 Кнігарня "Логвінаў" (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

Серадовішча — украінскія сустрэчы з Андрэем Хадановічам па серадах у кнігарні логвінаЎ.
Сустрэча другая: «Андруховіч is OK».
Адмысловая госціца — перакладчыца Марына Шода.

9 сакавіка. Незалежнасці 37а, 19-00.

У межах “Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй логвінаЎ”

Юрый Андруховіч (1960) — адзін з найвядомейшых у сьвеце ўкраінскіх пісьменьнікаў. Адзін з галоўных герояў постсавецкага сучукрліту. Адна трэцяя легендарнай групы Бу-Ба-Бу і яе Патрыярх. Яскравая частка «станіслаўскага фэномэну» і сам па сабе — станіслаўскі й міжнародны фэномэн.
У 80-х гг. шчасьлівы султан у гарэме ўкраінскай сыляба-тонікі, а потым, па доўгім маўчаньні, — уцякач на тэрыторыю вэрлібру. Культавы перакладчык амэрыканскай паэзіі. Дасьледчык паэзіі Багдана-Ігара Антоныча. Магчыма, самы «сьпяваны» паэт украінскага року.
Аўтар некалькіх важных кніг прозы. Аповесць «Рэкрэацыі» і раман «Маскавіяда» былі перакладзеныя на беларускую, а польскі пераклад «Дванаццаці абручоў» прынёс аўтару прэстыжную прэмію «Ангелус».


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Канцэрт хору «UNIA» ў Вільні

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Šv. Kotrynos bažnyčia (Vilniaus g. 30)

Купалле пад Тбілісі

29.06.2026 (19:00 - 21:00) (Асурэці)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ