Таццяна Беланогая ў Зялёным Бары

19.06.2014 19:00 - 21:00 Дом Культуры (вул. Сацыялістычная 7) Бясплатнае

19 чэрвеня аўтар – выканаўца з Маладзечна Таццяна Беланогая  выступіць з акустычнай праграмай у пасёлку Зялёны Бор (Смалявіцкі раён).

Месца: Дом Культуры  (вул. Сацыялістычная, 7).

Пачатак у 19:00.

Уваход вольны!

Канцэрт адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Таццяна Беланогая з’яўляецца прадстаўніцай сучаснай аўтарскай песні Беларусі. У лірыцы звяртае ўвагу на ўнутраны  свет чалавека, шукае адказы на вечныя пытанні. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі творчай душы – асноўныя тэмы творчасці. Таццяна з’яўляецца аўтарам музыкі і словаў. Таксама аўтар-выканаўца выконвае на ўласную музыку вершы такіх выбітных паэтаў як Максім Багдановіч, Яўгенія Янішчыц, Анатоль Сыс, Данута Бічэль, Чэслаў Мілаш і іншых.


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

„Чароўны млын“ у Мінску

11.12.2025 12:00 - 14.12.2025 19:00 (пр-т Пераможцаў, 14)

Антон Дзюбайла ў Вільні

12.12.2025 (20:00 - 21:30) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Кірмаш сучаснага мастацтва „Off Museum Art Fair“ у Мінску

13.12.2025 12:00 - 14.12.2025 20:00 Галерэя „Арт Фабрыка“ (вул. Свярдлова, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ