Пра гэта піша Kamil Frejlich у апошнім нумары часопіса Acta Linguistica Lithuanica, дзе ён прааналізаваў інвентары (архіў Радзівілаў быў перавезены з Нясвіжа ў Варшаву ў 1919 і 1923 гадах) магнацкіх статкаў у XVII — XVIII ст., якія пераважна размяшчаліся у ВКЛ (Карэлічы, Койданава, Любча, Нясвіж, Слуцк, Вільня і г.д.).
Здымак — часоў юнацтва Эльжбеты Радзівіл (1917 — 2021)
Былі выяўлены 434 лексічныя адзінкі: 106 жаночых і 328 мужчынскіх. Найбольш часта сярод мянушак сустракаліся польская, турэцкая і італьянская мовы, піша тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».
Мянушкі адносіліся да розных характарыстык жывёл (Junak, Bielak, Karaś, Wojewoda) і, магчыма, месцаў іх паходжання (Oszmianka). Шмат мянушак былі ўзятыя з грэчаскай і рымскай міфалогій (Herkules, Fortuna).
Мянушкі коней таксама сведчаць пра захапленне магнатамі мусульманскім светам: прынамсі, часткова ён падсілкоўваўся ваеннай пагрозай — канфліктамі з Асманскай імперыяй і татарскімі нашэсцямі (Musulmanka, Fatima, Padiszach).