Талака і экскурсія на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках з нагоды 150-годдзя дырэктара Віленскай беларускай гімназіі

27.09.2025 14:30 - 17:00 (Liepkalnio g. 19) Бясплатнае
25 верасня 2025 года спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Сяргея Паўловіча!

Дата: 27 верасня

Час: 14:30 (час мясцовы)

Месца: Liepkalnio g. 19, каля брамы непараднога ўваходу на Свята-Ефрасіннеўскія могілкі, Вільня

Беларускі праваслаўны прыход Сусветнага патрыярхата ў Вільні запрашае на талаку і экскурсію на Свята-Ефрасіннеўскія могілкі (Liepkalnio g. 19), каб ушанаваць памяць вядомага багаслова і настаўніка, дырэктара Віленскай беларускай гімназіі. У яго вучыліся «Закону Божаму» Наталля Арсеннева, Максім Танк і многія іншыя выбітныя беларусы.

Запрашаюцца віленчукі і ўсе неабыякавыя адзначыць гэтую дату ў гонар чалавека, які захоўваў беларускасць і перадаваў яе наступным пакаленням.



Вам можа быць цікава

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Імпрэза «Казкі народаў свету. Кітай» у Мінску (6+)

30.04.2026 (18:30 - 20:30) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Palina ў Амстэрдаме

03.05.2026 (20:00 - 22:00) Cinetol (Tolstraat 182)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ