Talaka.Party!

23.11.2013 18:00 - 22:00 Blue Sky Talent Company (пр.Незалежнасці 58/6, пам. 14) Бясплатнае

Talaka.Party! – гэта новы канцэпт вечарынак, якія арганізуюцца па прынцыпе “ад кожнага па здольнасцях, усім – весялосць!” Гэта значыць, што вечарынка арганізуецца сумеснымі намаганнямі супольнасці неабыякавых людзей, прыхільнікамі платформы Talaka.by.

У суботу 23 лістапада адбудзецца першая вечарынка, у межах якой ужо запланавана музычная праграма (выступы двух групаў, дзіджэі, тэатральны перфоманс), прысмакі ад нашых партнёраў (хэндмэйд пернікі, пячэнькі, кава-гарбата і інш.), пазнавальныя майстар-класы (настольны футбол, латарэя, нэтворкінг і знаёмствы з камандамі праектаў і заснавальнікамі Talaka.by). Праграма неканчатковая, таму любы, хто жадае, можа прапанаваць свае ідэі і актыўнасці ў межах вечарынкі.

Уваход вольны, але з магчымасцю стаць краўдфандынг-спонсарам вечарынкі.

Месца правядзення: пр.Незалежнасці 58/6, пам. 14, Blue Sky Talent Company


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Лайтовы ў Гродне

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Five-No (Вялікая Траецкая, 46)

Экскурсія па крымінальным Беластоку (16+)

19.09.2026 (18:00 - 20:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ