“Тайны канцэрт” J:морс для 100 прыхільнікаў

10.11.2015 08:00 - 17:00 Unnamed Venue (Пра месца правядзення канцэрта яго наведвальнікі даведаюцца раніцай у дзень мерапрыемства.) Бясплатнае

Гурт J:морс вырашыў адзначыць выхад новаго альбома Воздух незвычайнай акцыяй – 10 лістапада музыкі сыграюць у Мінску Тайны канцэрт, на які змогуць патрапіць па адмысловых запрашэннях усяго 100 прыхільнікаў.

Запрашальнікі на “Тайны канцэрт” можна атрымаць двума спосабамі. Па-першае, іх можна выйграць у эфіры радыё Unistar кожны працоўны дзень з 2 да 10 лістапада. Па-другое, атрымаць разам з першымі 50 экзэмплярамі CD “Воздух”, які паступіць у продаж 5 лістапада праз інтэрнэт-краму OZ.by. Пра месца правядзення канцэрта яго наведвальнікі даведаюцца раніцай у дзень мерапрыемства.

– Мы зрабілі вялікі перапынак у студыйнай працы. Гэты альбом, першы за пяць год, даўся няпроста, гэта вельмі важны момант для гурта. Мы маем шмат планаў наперадзе, у тым ліку вялікую прэзентацыю ў лютым. Але зараз ёсць жаданне адсвяткаваць выхад дыска ў коле сяброў і найбольш актыўных слухачоў у якой-небудзь невялічкай залі, дзе гледачы знаходзяцца на адлегласці выцягнутай рукі. Проста падзяліцца сваім настроем і сказаць усім дзякуй, – расказаў лідар гурта Уладзімір Пугач.

Канцэртная прэзентацыя альбома “Воздух” для шырокай публікі адбудзецца 13 лютага 2016 года ў Prime Hall. Пачуць новы дыск “J:морс” можна будзе за дзень да выхаду – 4 лістапада з 19.00 да 21.00 адбудзецца яго прэм’ера ў межах адмысловага эфіру на хвалях радыё Unistar.

Пра выхад першай за пяць год працы гурта Уладзімір Пугач паведаміў у адмысловым відэазвароце, знятым падчас пілатажнага палёта на планеры. На дыск патрапіла 11 песень, у тым ліку аднайменная кампазіцыя, якая стала саўндтрэкам да фільма “Ро у Дж”.


Вам можа быць цікава

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

Выставы Вікторыі Крупскай і Віктара Нікалаева ў Мінску

07.11.2025 18:00 - 11.12.2025 19:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

"Syndrom Samazvanca" ў Варшаве

13.11.2025 (19:00 - 22:00) VooDoo Club [Stage 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Майстар-клас па выцінанцы ў Варшаве

16.11.2025 (13:00 - 15:00) Прастора "MIT" (Stalowa, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ