Тэатралізаваная экскурсія па Беластоку

25.05.2024 18:30 - 20:30 (Pałacyk Gościnny, Kilińskiego 6) Бясплатнае

25 мая ў Беластоку пройдзе тэатралізаваная экскурсія «Маленькія таямніцы вялікага двара»


Баярын Васіль Барташэвіч (шляхціц і былы соймікавы рубайла, малодшы настаўнік шармеркі ў Вайсковай Акадэміі), у адсутнасці Яна Клеменса Браніцкага, час ад часу шпацыруе ўначы алеямі парка і марыць аб былой велічы Рэчы Паспалітай...

Што за скандалы вакол Браніцкага і яго жонкі? Як сплятаецца дзяржаўная палітыка і прыватная паранойя дробнага патрыёта? Хто ж замахваўся на Аўгуста ІІІ? Як парадзіць з шэрачковай шляхтай?..

Што незвычайна — то тут, то там ён знаходзіць галаваломкі, запіскі і іншую драбязу. Куды ж яно ўсё вядзе? Без дапамогі не разабрацца!

А тут яшчэ пан Гардзей насустрач — той самы закляты сябар і сусед, з якім яны столькі часу сварацца пра межы ўчасткаў... паходзе, без бойкі не абыйсціся!

Чым скончыцца бой на шаблях? І пры чым тут амуры пакаёўкі Жозі і влоскага фігляра Петруччо?!

Без рэгістрацыі, данаты арганізатарам вітаюцца!

Дата: 25 мая (субота)

Час: 18:30

Старт: Pałacyk Gościnny, Kilińskiego 6

Сувязь — Instagram.  


Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 (паведамяць удзельнікам)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ