Тэатральны фестываль INEX FEST у Варшаве
14.07.2023 - 25.08.2023
18:00 - 20:00
Teatr WAM (Zgrupowania AK Kampinos 15)
ад 80 злотых
Цягам ліпеня і жніўня ў Варшаве ідуць паказы беларускага тэатральнага фестываля INEX FEST, які ладзіць прадзюсарская ініцыятыва Inexkult.
Дата: да 25 жніўня
Месца: Teatr WAM, Zgrupowania AK Kampinos 15, Варшава
Вось якія спектаклі вас чакаюць:
20 ліпеня ў 19.00 — «ВЫЙДУ З ЛЕСУ, ВЫЦЯГНУ ХРЫБЕТ І БУДЗЕ ЁН МНЕ ЗАМЕСТ МЯЧА» (16+).
Міжнародны праект з актрысамі з Беларусі, Польшчы і Украіны (на польскай мове), якія ствараюць жаночы спеў праз маналогі ў жывым музычным суправаджэнні. Спектакль пра эміграцыю, пошук сябе і захаванне ўнутранай хатняй хіміі. Пра пошук бяспечнай прасторы, яе будову і нараджэнне. Пра жанчыну, яе прыроду, жаданне схавацца і быць адкрытай, значнасць быцця разам.
Рэжысёрка — Паліна Дабравольская.
29 ліпеня ў 16.00 — «БЕСПРАЦОЎНАЕ ДРЭВА» ад тэатра «Кардонка».
Гісторыя дрэва, якое вымушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала... дрэвам. Яго чакае дарога, поўная прыгод, цудоўных, небяспечных, а часам абсалютна нечаканых. Гэта гісторыя пра тое, што кожны можа дапамагчы іншым, знайсці сяброў і сваю важную справу. Нават калі ты пазбаўлены дома і звычайнага ладу жыцця.
Рэжысёрка — Святлана Бень.
18 жніўня ў 19.00 — «ГУСІ-ЛЮДЗІ-ЛЕБЕДЗІ» ад Купалаўцаў.
Гэта антыўтапічны і фантасмагарычны погляд на будучыню Беларусі на падставе адной з частак магутнага рамана Альгерда Бахарэвіча. Як далей складзецца лёс краіны? Вымалёўваецца сумная карціна: поўнай дэградацыі падлягаюць мова, культура, мараль, тэхналогіі. Няма больш на гэтых землях такога паняцця як Беларусь.
Рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў.
19 жніўня ў 10.00 і ў 16.00 — «рЭвалюцыя Зайца».
Гэта інтэрактыўны тэатральны праект мастачкі, сцэнографкі і педагога Таццяны Дзіваковай, які складаецца з выставы, тэатральнай пастаноўкі і майстар-класаў, дзе ўдзельнікі зробяць свайго казачнага персанажа. Прыгоды жывёл стануць падставай для размоў пра нашы эмоцыяі, патрэбы і шчырае сяброўства.
Рэжысёр — Юра Дзівакоў.
25 жніўня ў 19.00 — «САРМАТЫЯ».
Гэта музычны монаспектакль, які спалучае народную музыку з хіп-хопам. Трагічная гісторыя пра немагчымасць ўкараніцца на чужой зямлі паводле паэмы Марыі Мартысевіч. Гісторыя кахання і смерці. Цёмная, пульсуючая рытмам, пачуццёвая.
Рэжысёрка і выканаўца — Паліна Дабравольская.