Teleport і Tonqixod

14.08.2015 20:00 - 22:00 Chill Out (пл. Свабоды, 4) Бясплатнае

14 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступіць Яўген Цярэнцьеў разам з сваім гуртом Teleport, а гасьцямі будуць аўтары найлепшага беларускага рок-альбому году па вэрсіі Experty.by – Tonqixod.

27-гадовы сьпявак Яўген Цярэнцьеў скарыў журы конкурсу «Засьпявай 2.0» сваёй вэрсіяй песьні Ігара Лучанка на словы Генадзя Бураўкіна«Зачараваная», якую падаў у намінацыю «Кавэр». Ён сам аранжаваў, запісаў і зьвёў трэк, дзякуючы якому апынуўся ў фінале.

У фінальнай сэрыі канцэртаў «Заспявай 2.0» Цярэнцьеў выступіць разам з сваім гуртом Teleport, які нарабіў розгаласу гэтым летам сваім дэбютным сынглам «Leta», а за некалькі дзён да канцэрту на Tuzin.fmадбудзецца рэліз дэбютнага альбома гурта.

Госьцем гэтага вечара ў дворыку плошчы Свабоды стане гурт Tonqixod, які сабраў багата прызоў з сваім дэбютным альбомам «Pradmova» і па выніках 2014 перамог на ўзнагародах Experty.by  у намінацыях «Найлепшы дэбютны альбом», «Найлепшы беларускамоўны альбом», «Найлепшы рок-альбом» і ўзяў “Прыз штатных экспэртаў”, як альбом году. Музыка Tonqixod і Teleport шмат у якіх момантах сугучная, каманды між сабой сябруюць і нават рэпетуюць разам.

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Засьпявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртаньне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 эўра.

НАБЫЦЬ КВІТОК НА КАНЦЭРТ TELEPORT І TONQIXOD

14.08. 20.00. Тэраса кавярні ChillOut (плошча Свабоды, 4). Teleport i Tonqixod. Квіткі – у касах Kvitki.byі он-лайн. Кошт  60 000 – 80 000 (папярэдне), 100 000 (у дзень, пры наяўнасьці). Інфалінія: +375296768195. 


Вам можа быць цікава

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава "Калядныя ўзоры" ў Мінску

23.12.2025 11:00 - 11.01.2026 19:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Свята «Тры Каралі» ў Азярцы

03.01.2026 (13:00 - 14:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Туса для беларуса ва Уроцлаве

03.01.2026 (13:00 - 14:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ