Ток-шоу “Культура партнёрства. Ці знойдуць агульную мову бізнес і мастацтва?”

01.04.2014 19:00 - 22:00 Крэатыўная прастора “ЦЭХ” (прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П. Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх) Бясплатнае

Ток-шоу 1 красавіка – трэцяе ў серыі веснавога цыклу дыскусій ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” па высвятленні стасункаў з культурай. Гэтым разам на чыстую ваду будуць выводзіцца ўзаемаадносіны паміж… бізнесам і мастацтвам.

Мастацтва і бізнес – самыя значныя спосабы самавыяўлення чалавека. Яны могуць задзейнічаць чалавечыя рэсурсы самым неверагодным чынам.

У многіх еўрапейскіх краінах супраца бізнесу і культурнага сектара – справа ўжо звыклая і прыносіць відавочную карысць і адным, і другім. Прымаюцца законы, дзякуючы якім дзяржава перакладае частку сваіх клопатаў пра культуру на плечы бізнесу.

У Беларусі сітуацыя іншая. З аднаго боку, дзяржава з розных прычынаў не надае належнай увагі культурніцкай сферы. Бізнес жа найчасцей успрымае “культуру” як пабіраху, а “культура” глядзіць на бізнес выключна як на “кашалёк”. Камунікацыйная праблема відавочная. Што яшчэ перашкаджае супрацы паміж бізнесам і мастацкімі коламі і “падсілкоўвае” розніцу ў мысленні прадстаўнікоў названых сфераў?

Паспрабуем пабудаваць камунікацыйныя “масты” разам!

Цягам ток-шоу мы складзем супольны “слоўнік-перамоўнік” паміж бізнесам і мастацтвам. надаючы асаблівую ўвагу наступным пытанням:

–          Што дае падтрымка культурніцкага праекта бізнес-кампаніі?

–          Дзе і як шукаць кампанію-спонсара? Які культурніцкі праект можа “зачапіць” бізнес?

–          Ці мусіць “прагінацца” аўтар праекта пад патрабаванні/жаданні спонсара?

–          Якое месца маралі ў падборы брэнда-партнёра?

–          Доўгатэрміновае партнёрства паміж бізнесам і мастацтвам рэальнае?

Экспертамі выступяць культуролагі, культурніцкія менеджары, прадзюсары, бізнесоўцы.

Мадэратар: Усевалад Сцебурака, паэт, празаік, шоумэн.

Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх.

Схема праезду.

Пачатак: 19.00.

Уваход вольны.

Запрашаюцца ўсе цікаўныя і неабыякавыя!

Праграма дыскусій серыі “Культура паляпшае жыццё”.

Інфа-партнёры:

logo

Gazetaby

LU styl-long

logoNE

Print

partisan_logo_jpeg

8x8 BEL GR-1

lohvinauuu_logo

lohvinauuu_logolohvinauuu_logo


Вам можа быць цікава

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

29.03.2026 (12:00 - 14:00) палац культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21)

Свята вярбы і выцінанкі ў Гродне

03.04.2026 (16:00 - 18:00) абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

«Relikt» у Кракаве

24.04.2026 (20:00 - 22:00) GARAGE PUB (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ