Ток-шоу “Рэанімуем Баранавічы-музычныя!”
Пачатак: 07.10 (19:00)Канец: 07.10 (21:00)
ЭКГА “Неруш”
Жыццё Баранавічаў-музычных мала чым адрозніваецца ад любога іншага беларускага раённага горада. Музыкі ёсць, і амаль штомесяц яны ладзяць канцэрты, на якія збіраюць ад 30 да 100 чалавек. Выступы ж “заезджых” музыкаў адбываюцца радзей, праўда, слухачоў прыходзіць болей. У Баранавічах ёсць і цікавыя музычныя пляцоўкі. Дык чаму музычнае жыццё Баранавічаў не віруе?
Старажылы памятаюць, што так было не заўсёды: культавае месца – клуб NSL, вядомы калісьці і па-за межамі Баранавіч, вырасціў вялікую колькасць творчых людзей. Хтосьці з іх з’ехаў з горада, хтосьці жыве ў настальгіі па тых часах.
Дык як пачуваюцца мясцовыя музыкі сёння? Як ім ды музычным пляцоўкам актывізаваць (прыцягнуць?) слухачоў? Як ажывіць музычнае жыццё Баранавіч?
– паразважаць на гэтыя пытанні заклікае ўсіх неабыякавых кампанія “Будзьма беларусамі!” 7 кастрычніка на афлайнавым ток-шоу “Рэанімуем Баранавічы-музычныя!”
Спікерамі дыскусіі выступяць:
- Дзіма Ску, музыка, лідар гурта «Дима Ску и Никто не Вуди Аллен», арганізатар канцэртаў, дызайнер, творчы прадпрымальнік;
- Глеб Маліноўскі, музыка, творчы дзеяч з вялікім досведам выступаў у Беларусі, Польшчы, Нямеччыне;
- Зміцер Назараў, дырэктар прома-групы “Зала чакання”, менеджар гуртоў “Sciana”, “TerraKod”, г. Брэст;
- Вольга Акуліч, аўтар-выканаўца, лідар гурта WERASEN, прадзюсар прадакшн-студыі “Экстрым ТВ”, г. Мінск.
Сустрэча стане першым крокам па высвятленні магчымасцяў развіцця музычнага жыцця Баранавіч. Пасля “дыягностыкі” праблем на наступных сустрэчах паспрабуем разам знайсці практычныя іх вырашэнні! Сачыце за абвесткамі!
Месца правядзення: ЭКГА “Неруш”, вул. Паўлава, 12.
Пачатак: 19:00.
Уваход вольны!