Ток-шоў: “Бацькі ў дэкрэце: прысуд ці шчасце?”

28.06.2017 18:30 - 18:30 Кафэ "У госці” (г. Баранавічы, вул. Смаленская, 12) Уваход вольны

Людзі, якія збіраюцца стацца бацькамі, чакаюць з’яўлення на свет сваёй малюпаткі як вялікі цуд. Але ці ведаюць яны, з чым насамрэч ім давядзецца сутыкнуцца?

  • Ці магчыма пачувацца камфортна фізічна і псіхалагічна маладым бацькам у Баранавічах?
  • Жанчына з дзіцяці – чалавек з дэфектам?
  • Актыўнае жыццё маладых бацькоў у Баранавічах: як і дзе?
  • Хто такі тата ў дэкрэце?

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх зацікаўленых бацькоў і тых, хто толькі збіраецца апынуцца ў такім статусе, паразважаць, падзяліцца досведам і абмеркаваць за кубкам кавы гэтыя пытанні.

Госці вечара:

Любоў Кубанская, псіхолаг, выкладчык Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта, маці 7 дзяце;

Яўгенія Крымская, арганізатар і кіраўнік дзіцячага інтэлект-цэнтра ў Баранавічах “Дзіцячая пляцоўка”;

Алесь Лагвінец, грамадскі дзеяч, выкладчык, малады бацька ў дэкрэце.

 

Сустрэча адбудзецца 28 чэрвеня ў кафэ “У госці” (г. Баранавічы, вул. Смаленская, 12).

Пачатак у 18:30.

Уваход вольны для дарослых і малюкоў!

Нам цікавы і важны ваш досвед, меркаванні і парады.

 

Падрабязней: (029) 727-30-97, (029) 855-09-97, www.budzma.by

 


Вам можа быць цікава

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Квіз «Скрынка» ў Вільні

29.08.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Народзіны суполкі «Dapamoga» ў Вільні

05.09.2026 (14:00 - 23:55) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ