Ток-шоў: “Гарадскі актывіст. Хто ён: вар’ят ці выратавальнік?”

19.10.2017 18:30 - 18:30 Кафэ-піцэрыя «Сарэнта» (Мінская вобласць, г. Слуцк, вул.Чэхава 61) Уваход вольны

Што такое гарадскі актывізм, каму і навошта ён патрэбны?  Як  складваецца сітуацыя з гарадской актыўнасцю ў Слуцку? Які патэнцыял маюць мясцовыя ініцыятывы і як эфектыўна іх выкарыстаць? Як узаемадзейнічаць з гарадскімі ўладамі, каб пачулі? Як заахвоціць жыхароў Слуцку больш актыўна ўдзельнічаць у жыцці горада?

Кампанія “Будзьма беларусамі!”  разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання “Сімпа” і газетай «Інфа-кур’ер» запрашае случчан да сумеснага абмеркавання і пошуку крэатыўных ідэй падчас ток-шоў “Гарадскі актывіст. Хто ён: вар’ят ці выратавальнік?”

Сваім досведам падзеляцца госці ток-шоу:

Антон Матолька (Мінск) – гарадскі актывіст, аўтра праекта #мотолькопомоги для вырашэння лакальных праблем

Марына Корж (Мінск)–трэнерка і кансультантка па  развіццю мясцовых супольнасцяў Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацыі

Вікторыя Капская (Слуцк) – журналістка газеты “Інфа-кур’ер”

Размова адкрытая для ўсіх жадаючых без абмежаванняў ва ўзросце і прафесіі.

19 кастрычніка

Пачатак  18.30

Кафэ-піцэрыя «Сарэнта», вул.Чэхава 61

Уваход вольны.

Даведкі: (029) 712-18-03, razam@budzma.org


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Аляксандр Баль у Вісбадэне

19.05.2026 (19:30 - 21:30) Kulturstätte Monta (Schulberg 7)

Паша Крывец у Франкфурце

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Bar IN-LIVE (Bolongarostraße 97)

Майстар-клас па відзіках у Мінску

30.05.2026 (13:00 - 15:00) (галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ