• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Віцебск

Ток-шоў “Гарадскі актывізм і адукацыя” у Віцебску

Пачатак: 20.12 (17:00)
Канец: 20.12 (17:00)
Віцебская абласная бібліятэка
(Віцебск, вул. Леніна, 8а)
Кошт: Уваход вольны
Google

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і SYMPA запрашаюць на ток-шоў “Гарадскі актывізм і адукацыя” у Віцебску 20 снежня.

Сучасны горад немагчыма ўявіць без удзелу актыўных жыхароў у шматлікіх  гарадскіх працэсах развіцця. Віцебск у гэтым кірунку можа падзяліцца пазітыўным досведам і з іншымі рэгіёнамі Беларусі. Чаго вартыя толькі супольныя праекты грамадскіх ініцыятываў і гарадскіх уладаў у культурнай і сацыяльнай сферах. Адным з вынікаў стала нядаўняе ўключэнне Віцебска ў глабальную сетку гарадоў, што навучаюцца ЮНЭСКА. Але ці можна больш эфектыўна выкарыстоўваць крэатыўны патэнцыял для развіцця Віцебска?

Якім чынам аб’ядноўваць гарадскую супольнасць для вырашэння актуальных праблемаў і пошукаў новых формаў узаемадзеяння? Якія адукацыйныя фарматы могуць дапамагчы павысіць узровень кампетэнцый гарадскіх актывістаў і прыцягнуць новую аўдыторыю. Як адбываецца камунікацыя з гарадскім актывам з боку ўладаў? Якія іструменты для вырашэння гарадскіх праблемаў найбольш эфектыўныя?
Гэтыя і іншыя пытанні прагучаць на адкрытай дыскусіі “Гарадскі актывізм і адукацыя” 20 снежня ў Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы.

Спікеры:

Яўгенія Пачэпка, старшыня YMCA-ХСВМ Віцебск, мэнэджэр РРЦ

Віктар Глушын, намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама

Антон Матолька, гарадскі актывіст, аўтар праекта “МотолькоПомоги”

Перад дыскусіяй адбудзецца круглы стол “Умацаванне развіцця супольнасцей праз грамадзянскую адукацыю”  –  пляцоўка для камунікацыі прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і ініцыятываў, прадстаўнікоў мясцовых уладаў і зацікаўленых жыхароў горада.

На круглым стале будуць прадстаўлены даследванні адукацыйных патрэбаў маладых людзей у г. Віцебск, і распрацаваная па выніках  адукацыйная праграма “Го!рад”, якая скіраваная на павышэнне ўзроўня грамадзянскай актыўнасці маладых людзей Віцебска і фарміраванне культуры актыўнага грамадзскага ўдзелу. У рамках мерапрыемства выступіць вядомы гарадскі актывіст Антон Матолька. Эксперт падзеліцца сваім меркаваннем пра гарадскі актывізм і распавядзе пра рэалізаваныя праекты і іх вынікі.

Круглы стол праводзіцца ў межах праекта “Рэгіянальныя галасы”.

Мерапрыемствы пачнуццаа 17-й 20 снежня ў Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы, вул. Пушкіна, 6.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип