Традыцыйны канцэрт да дня ўсіх закаханых ад Віктара Шалкевіча

13.02.2021 19:00 - 20:00 Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а) Бясплатнае

13-га лютага ў мінскім Моладзевым тэатры эстрады беларускі бард, акцёр, паэт і шоўмэн Віктар Шалкевіч зладзіць традыцыйны канцэрт да дня ўсіх закаханых. Імпрэзу падтрымае загадчык мастацкай часткай Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, аўтар музыкі да спектакляў, артыст Анатоль Кандыба.

– Становішча ў Айчыне нагадвае пачатак вядомага рамана: “Всё смешалось в доме Облонских…” Тым не менш паміраць збірайся, але жыта сей, – заўважаюць музыкі.

Канцэрты online – не найлепшае выйсце з сітуацыі, таму што артыстам патрэбная публіка, гледачы і слухачы, якія жыва рэагуюць на тую ці іншую метафару, параўнанне, дасціпна сказанае слова. Горшая сітуацыя, калі артыст сыходзіць са сцэны не пад апладысменты, а пад грукат уласных абцасаў.

Таму, канешне, маюць права на жыццё нейкія напаўмасавыя глядовішчы, канцэрты, выставы, бо інакш здзічэем, аклопімся і заўшывеем, але і на канцэртах павінныя ўжывацца дзейсныя сродкі абароны ад віруса. Гэтым будуць займацца адмыслова абвучаныя людзі.

Што тычыцца нас, выканаўцаў, то тут мы прадэманструем і традыцыйнае старое, але вечна залёнае, і добрае, але трошкі падзабытае, і новае, не чутае зусім, і пра патрона ўсіх закаханых святога Валянціна не забудземся. Калі маеце ахвоту і фірмовую маску ад 3М, то запрашаем.


Канцэрт Віктара Шалкевіча пройдзе 13 лютага ў Моладзевым тэатры эстрады (Мінск, вул. Маскоўская, 18а).

Пачатак у 19:00.

Кошт квіткоў: 19.00 – 33.00 бел. руб.

Кантакт: 44 5517706, 29 8517706

Квіткі: kvitki.by


Вам можа быць цікава

Свята да 100-годдзя паэмы «Сымон-музыка» ў Смольні

12.07.2025 (10:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з праектам «о(б)суждаем» у Варшаве

12.07.2025 (20:00 - 22:00) Sky Hall Warszawa, Spektrum Tower (28 паверх), (Twarda 18,)

J:МОРС у Філадэльфіі

27.07.2025 (18:00 - 20:00) Sweeney’s Philly Special (13639 Philmont Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ