Традыцыйныя танцы ў Гданьску

23.05.2026 20:00 - 22:00 PASZCZA LWA (ul. Kwietna, 39) Бясплатнае

 У суботу, 23 траўня, у Гданьску ладзяць варштаты традыцыйных танцаў і вялікую танцавальную вечарыну. 


Імпрэза прысвечана музыцы з абодвух бакоў Белавежскай пушчы. Гэта зямля, дзе польскія і беларускія вёскі суіснавалі стагоддзямі, і дзе мелодыі, рытмы і танцавальныя крокі рэгулярна перапляталіся. 

Зайграюць:
 

«Гайда Банда» / «Гайда Банда» — польска-беларускі гурт, які выконвае традыцыйны танцавальны і вакальны рэпертуар з Падляшша, Заходняй Беларусі і Палесся: полькі, вальсы і куявякі. 

Капэла «Tryhradzka»
 — традыцыйны беларускі гурт, які дзейнічае з 2022 года ў Гданьску і спецыялізуецца на традыцыйнай танцавальнай музыцы Беларусі — розных відах полек, вальсаў і харэаграфічных танцаў, што выконваюцца на беларускіх дудах, скрыпках, цымбалах, акардэоне і барабанах. 

Перад тым, як пачнуць танцаваць і граць, спярша прапануюць навучыцца, як гэта рабіць. 

Імпрэзе будуць папярэднічаць два майстар-класы
 — вы можаце наведаць адзін або абодва: 

12:00 — 15:00 у Dom Zarazy (Stary Rynek Oliwski 15)- майстар-клас па ігры на барабанах з Матэвушам Дабравольскім, бубначом гурта «Гайда Банда». 

Падчас заняткаў даследуюць стыль ігры ранніх курп’янскіх барабаншчыкаў. Прыкладам для пераймання будзе Станіслаў Ліс (1920-?) з Дамброў. 

Падчас заняткаў удзельнікі вывучаць практыкаванні для паляпшэння сваіх выканальніцкіх навыкаў і авалодаюць ключавымі элементамі стылю. 

Вам спатрэбіцца:
 

  • Уласны інструмент (рамны барабан з бліскаўкамі; рэкамендуюцца лёгкія, маленькія барабаны; барабан можна арандаваць пры рэгістрацыі без дадатковай аплаты) 
  •  Жаданне і рашучасць 
  •  Берушы або навушнікі (будзе гучна!) 


 16:00 — 19:00 у Paszczа Lwa — танцавальны майстар-клас з Марыяй Латышавай. 

Цэнтральным пунктам беларускага танцавальнага сусвету, вакол якога ўсё круціцца, з’яўляецца полька. Яна існуе ў многіх рэгіянальных разнавіднасцях, што адлюстроўваецца не толькі ў харэаграфіі, але і ў назвах. 

У Беларусі вы знойдзеце, сярод іншага, польку петыт, трасучу, скакучу, шмаргалку, соўгалку, польку «праз нагу», польку «з падхопам» і многае, многае іншае. 

На гэтым майстар-класе вы даведаецеся пра некалькі найбольш папулярных разнавіднасцяў полькі з заходніх і паўночных рэгіёнаў Беларусі — крокі, парныя рухі, арнаменты і, што вельмі важна для беларускіх танцаў, правілы супрацоўніцтва паміж парамі, каб вы маглі адразу ж выйсці на танцпляцоўку ўвечары. 

Майстар-клас адкрыты для ўсіх, незалежна ад танцавальнага вопыту — вы можаце запісацца індывідуальна або парамі.

Квіткі:

  Танцавальная вечарына — 40 злотых 
 Адзін блок майстар-класа — 50 злотых 
 Камбінаваны (1 блок + танцавальная вечарына) — 60 злотых 
 Камбінаваны (2 блокі + танцавальная вечарына) — 100 злотых 


Рэгіструйцеся на майстар-класы па спасылцы. На танцы рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце. 




Вам можа быць цікава

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Квіз «Шуфлядка» ў Гданьску

15.05.2026 (19:00 - 21:00) Irish Pub G10 (Grodzka 10)

Ноч музеяў на Коласавай сядзібе ў Мінску

16.05.2026 (15:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ