Традыцыйныя танцы ў Мінску

22.03.2026 18:00 - 21:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 15 BYN
У нядзелю, 22 сакавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры — вялікая вечарына традыцыйных танцаў.

На танцавальных вечарынах у Літаратурным збіраюцца прадстаўнікі розных прафесій, узростаў і сацыяльных статусаў, тыя, каго аб’ядноўвае любоў да свайго, цікавасць да беларускай традыцыі. Вясёлы вас чакае нэтворкінг!

Музыкі зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды іншыя танцы.

З традыцыйных музычных інструментаў будуць гучаць скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.

Як звычайна, побач з танцорамі-аматарамі на імпрэзе збяруцца спрактыкаваныя танцоры, якія стануць арыенцірам для тых, хто толькі вучыцца асноўным танцавальным рухам.

Уваход — 15 рублёў.



Вам можа быць цікава

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Квіз «Што ты ведаеш пра БНР?» у Вільні

24.03.2026 (19:00 - 21:00) «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ