Трэнінг па практыках пражывання гвалту ў Вільні

24.06.2022 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае


24 чэрвеня валанцёрская служба «Вясны» ладзіць у межах Тыдня супраць катаванняў трэнінг, звязаны з асабістым досведам пражывання гвалту.



Дата: 24 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Вільня, дакладнае месца будзе паведамлена ўдзельнікам асабіста 

Удзельнікаў чакаюць тэатральныя практыкаванні, звязаныя з адчуваннямі цела, абмеркаванні іерархіі ўлады ў грамадстве праз інтэрактыўныя практыкі, тэорыя аб метадзе тэатра прыгнечаных.

Каб удзельнічаць, не абавязкова быць прафесійным акторам ці акторкай.

Тэатр прыгнечаных, ці форум-тэатр — імправізацыйны фармат, звязаны з востра-сацыяльнай тэмай. Тэатр прыгнечаных дапамагае паглядзець на праблему грамадства, знайсці з яе выхад, каб у рэальным жыцці не заставацца абыякавым. Гэта інтэрактыўны спосаб падняць важныя тэмы і абмеркаваць правы чалавека.

Для ўдзелу абавязкова рэгістрацыя па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Ва Уроцлаве гуляюць ў «Паўстанцаў»

25.03.2026 (19:30 - 21:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Iva Sativa ў Тбілісі

29.03.2026 (21:00 - 23:00) Mechanica Club (9 Dimitri Uznadze St.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ