Трэнінг “Жывая Бібліятэка ад А да Я: што варта ведаць арганізатару?”

12.11.2017 10:00 - 18:00 Пасля папярэдняй рэгістрацыі Бясплатнае

Знешне Жывая Бібліятэка выглядае вельмі проста, і з-за гэтага фармат карыстаецца ўсё большым попытам у беларускіх ініцыятыў і арганізацый. Але каманда Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”, маючы трохгадовы досвед арганізацыі фармату ў Беларусі, з упэўненасцю можа сказаць, што гэта зусім не так! Знайсці “правільнае” памяшканне, адшукаць Кнігі, патлумачыць ім, што будзе адбывацца, распаўсюдзіць інфармацыю, падрыхтаваць усе неабходныя дакументы… У неспрактыкаванага арганізатара ўсё гэта выклікае хвалю праблем і пытанняў. Але мы рады падзяліцца нашым досведам, каб вы маглі правесці мерапрыемства прыемна і карысна для ўсіх бакоў.

Для каго трэнінг? Для будучых Бібліятэкараў, то-бок для тых, хто хоча самастойна альбо ў складзе нашай каманды ў сваёй арганізацыі, школе, універсітэце, горадзе, вёсцы ладзіць Жывыя Бібліятэкі і змяняць грамадства да лепшага! Не важна, колькі ў вас досведу і якога вы ўзросту! Галоўнае, каб вы хацелі рабіць Жывыя Бібліятэкі ў Беларусі разам з намі і прытрымліваліся нашых каштоўнасцяў (павага да правоў чалавека і разнастайнасці грамадства, недыскрымінацыя, роўнасць).

Трэнінг запланаваны на 12 лістапада 2017 года (нядзеля) на поўны дзень у г. Мінску. Чакаецца, што ўсе ўдзельнікі перад трэнінгам 11 лістапада наведаюць Жывую Бібліятэку ў Мінску з мэтай непасрэднага знаёмства з фарматам.

Арганізатары мерапрыемства пакрываюць транспартныя выдаткі ўнутры краіны (цягнік, маршрутка, аўтобус), забяспечваюць харчаванне падчас трэнінгу. Пры неабходнасці ў выключных выпадках можа весціся размова пра кампенсацыю выдаткаў на пражыванне ў Мінску падчас трэнігу.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна да 23:59 30 кастрычніка запоўніць заяўку па спасылцы https://goo.gl/85pDje. Колькасць месцаў абмежаваная, і арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў на падставе матывацыі і з улікам роўнай прадстаўленасці розных груп (гендар, узрост, месца пражывання і г.д.). З адабранымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі арганізатары звяжуцца не пазней за 5 лістапада па электроннай пошце.

Пры ўзнікненні пытанняў звяртайцеся на электронную пошту human.library.belarus@gmail.com з пазнакай у тэме ліста “Трэнінг 12.11”.

***Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, дзе сустракаюцца Кнігі – людзі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для “большасці” лад жыцця альбо светапогляд, і Чытачы – удзельнікі мерапрыемства. Чытачы прыходзяць, рэгіструюцца, атрымоўваюць картку чытача і ідуць запісвацца да тых Кніг, якія іх цікавяць. Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць людзям жыццё. Больш інфармацыі пра фармат і арганізатараў вы можаце знайсці на нашым сайце http://humanlibrary.by/.


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Лекцыя "Прастора ў кадры" ў Мінску

04.01.2026 (16:00 - 18:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ