Лекцыя «Грунвальд: як гэта было і ці магло ўсё пайсці іначай» у Гданьску

16.11.2025 17:00 - 18:00 Dom Dzika (Aleja Generala Hallera 2B) 120 злотых

У нядзелю, 16 лістапада, у Гданьску адбудзецца лекцыя Андрэя Бандарэнкі «Грунвальд: як гэта было і ці магло ўсё пайсці іначай».


Вы даведаецеся, адкуль узяліся легендарныя крыжакі, якія два стагоддзі тэрарызавалі палякаў і ліцвінаў, як і чаму ў 1409 годзе пачалася Вялікая вайна з Ордэнам і чаму самая вялікая бітва еўрапейскага сярэднявечча адбылася менавіта каля нікому невядомай вёскі Грунвальд, якая, да таго ж, была яшчэ і не Грунвальд.

А галоўнае, вы пабачыце, колькі разоў усё магло пайсці не так і скончыцца не вялікай перамогай нашых продкаў, а ганебнай паразай.

І, ў рэшце, што было б з нашай часткай Еўропы, калі б Ягайла з Вітаўтам гэтую бітву прайгралі.

Падчас лекцыі гасцей чакаюць кава, гарбата, віно і розныя прысмакі.

Уваход - 120 злотых. Запісвайцеся па нумары +48 668 057 114.


Вам можа быць цікава

Навагоднія майстар-класы ў Мірскім замку

25.12.2025 12:00 - 27.12.2025 13:00 Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ