Цёплы фэст у Цудоўных Узгорках

17.09.2022 - 18.09.2022 09:00 - 19:00 аграсядзіба «Цудоўныя Узгоркі» (Валожынскі раён, Мінская вобл.) Бясплатнае

17 і 18 верасня ў арт-вёсцы Цудоўныя Узгоркі пад Валожынам — Цёплы фэст. Завітвайце набрацца цяпла на зіму!



Дата: 17 і 18 верасня

Месца: аграсядзіба «Цудоўныя Узгоркі», в. Малое Запруддзе, Валожынскі раён, Мінская вобл.


Прапануюць сагравацца незвычайнымі практыкамі ад майстроў, цёплым канцэртам з жывым гукам і класнымі дыджэямі.


Музычныя госці фестывалю:


Iva Sativa

VsegDa

Ethno loops

Сны Сіняй Сабакі

DJ Kato Koma

DJ Gandharva


Вас чакаюць нястрымныя танцы пад зорным небам, а таксама безліміт яблыкаў, сліў, груш — аб’ядайцеся, набірайце з сабой.


Вось тое-сёе з праграмы:


Субота, 17 верасня

Заезд у 9.00-10.00 раніцы, рэгістрацыя, вітанкі з прыродай.

10.00 Цёплае чаяванне ды знаёмства ўсіх з усімі

Аб 11-й — пачатак фестывальных практык

11.00 «Этна-дыска-паці» Танцавальнае ўключэнне пад запальваючыя трэкі

14.00 Гукарэзананснае паглыбленне пад спяваючыя чашы і званы

16:30 Нейраграфіка

19.30 Жывыя спевы на заходзе сонца Тым часам на іншай пляцоўцы:

14.00 Майстар-клас па танцах

15.00 Абед у вегабары

16.00 «Што ўзяць з сабой у кругасветку?» Лекцыя ад слыннага вандроўцы Верасня

17.00 майстар-клас па блюз-танцах

17.00 цёплы канцэрт


Нядзеля, 18 верасня

08.00 Сустаўная гімнастыка «Мяккая раніца» з Кастусём Вячоркам

09.30 Чаяванне

10.00 Парныя практыкі з Кастусём Вячоркам

11.30 шпацыр па Ўзгорках і ў святую купель і казкатэрапія ад Анастасіі Старцавай

11.00 Гульня самапазнання Ліла (запіс загадзя ад 4 да 10 чалавек)

14.30 Чаяванне і гутарка аб роднай культуры

16.00 Ёга грошай з Кастусём Вячоркам

18.00 Развітанні і пажаданні, саграванне адно аднаго сэрцамі ;)

А 19-й цёплы фінал


Па кошты, падрабязнасці і запіс на фэст звяртайцеся па нумарах +375 25 705 8207 Наталля +375 29 6 714 777 Кастусь


Як дабрацца — чытайце тут.






Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» ў Авіньёне

15.07.2025 (20:30 - 22:00) Le Rouge Gorge (Place de la Mirande)

Выстава Валерыі Антаніхінай у Магілёве (12+)

16.07.2025 (17:30 - 21:00) Арт-цэнтр «У Малчанава» (пр. Міру, 2А)

Фестываль «Наш Грунвальд-2025» у Дудутках

19.07.2025 11:00 - 20.07.2025 17:00 музейны комплекс «Дудуткі»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ