• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Цыкл дабрачынных сустрэч “Натхнёныя”: Яўген Барышнікаў

Пачатак: 15.11 (18:00)
Канец: 15.11 (21:00)
Офіс СЭТ
(Мінск, вул. Лібкнехта 112)
Google

Ці можа быць традыцыйная культура ня проста “матэрыялам”, але і крыніцай натхнення для актуальных сучасных творцаў?

РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” распачынае праект “Натхнёныя” — цыкл дабрачынных сустрэч з сучаснымі музыкамі, паэтамі, мастакамі ды іншымі творцамі, якія так ці іначай інтэрпрэтуюць, стылізуюць ці проста натхняюцца традыцыйнай культурай: спевамі, вобразнасцю, фальклорам, міфалогіяй і г.д.

Мы запрашаем вас разам з нашымі гасцямі паразважаць пра лёс традыцыйнага мастацтва ў сучасным свеце, пазнаёміцца з крыніцамі натхнення любімых творцаў і правесці час ва ўтульнай сяброўскай атмасферы.

Для пачатку, запрашаем вас на творчую сустрэчу з Яўгенам Барышнікавым, каторы і жнец, і гітарыст і песнапісец і бубнач і на дудзе ігрэц. А таксама даследчык дударскай традыцыі, куратар беларускага Дударскага клубу і, па сакрэце, намеснік старшыні СЭТ.

У праграме этнаграфічны гітарызм, урбаністычнае дударства, душэўныя размовы, гарбата і печыва. Будзе ўтульна.

15 лістапада 2015, нядзеля. Пачатак сустрэчы а 18:00
Офіс СЭТ, вул. Лібкнехта 112
(10 хвілін ад м. “Грушаўка”)

Уваход вольны. Але будзе гуляць шапка. І ўсе сродкі, сабраныя падчас сустрэчы пойдуць на падтрымку дзейнасці СЭТ.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип