«Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 — 2023». Прэзентацыя ў Вільні

25.04.2024 18:00 - 20:00 Беларускі дом (Vilniaus gatve, 20) Бясплатнае

Кнігу, якую выдалі праваабаронцы ПЦ «Вясна», прэзентуюць 25 красавіка ў Вільні, там жа можна будзе бясплатна атрымаць яе асобнік.


Дата: 25 красавіка

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: Вільня, Беларускі дом (Vilniaus gatve, 20)

Укладальніца і рэдактарка зборніка Алена Лапцёнак адзначае:

«Калі я паказала гэты зборнік аднаму чалавеку, ён сказаў: «Навошта множыць пакуты?» Але на мой погляд, гэты зборнік не множыць пакуты. Ён працягвае тэму палітвязняў, таму што пра іх варта казаць. Людзі знаходзяцца ў няволі за свае перакананні! Пра іх варта казаць штодня. І такі зборнік — гэта лепшая нагода пагаварыць не проста нават пра палітвязняў, а пра тое, што робіцца ў іх у душы, што яны перажываюць, які ў іх настрой».

Прыходзьце на прэзентацыю зборніка!


Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава «Павукі і павы» ў Мінску

24.04.2026 10:00 - 12.05.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Калажная майстэрня «Арт-прысутнасць» у Вільні

16.05.2026 (14:00 - 16:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ