• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае

«Тутэйшы квэст» у Вілейцы

Пачатак: 13.09 (11:00)
Канец: 13.09 (17:00)
Вілейскі дзяржаўны каледж
(вул. Гагарына, 4)
Google

Квэст (у перакладзе з ангельскага «загадка, галаваломка, пытанне») – гэта гульня, падчас якой удзельнікі шукаюць адказы на пэўныя пытанні ў канкрэтным месцы. Праект «Тутэйшыя квэсты» арганізуюць чатыры дзяўчыны: Вольга Трубач (каардынатар праекта), Ганна Іванчык і Ганна Агафонава з Маладзечна і Кацярына Луцэвіч з Мінска. Першы квэст адбыўся ў ліпені ў Маладзечне. Цяпер гульню прымае Вілейка.

Каардынатар праекта Вольга Трубач распавяла Край.бай:

– Квэсты – гэта добрая магчымасць даведацца шмат новага пра маленькія гарады сваёй краіны. У далейшым мы хочам вывучыць і іншыя невялікія гарады, бо ў кожным з іх ёсць свая гісторыя і свае асаблівасці. Пасля Вілейкі мы плануем адправіцца ў Смаргонь, – адзначыла Вольга Трубач.

У Вілейцы квэст пройдзе 13 верасня, пачатак у 11.00 (рэгістрацыя і выдача бланкаў з пытаннямі адбудзецца ў Вілейскім дзяржаўным каледжы па вул. Гагарына, 4).

Паўдзельнічаць у мерапрыемстве могуць як школьнікі (дзеці да 14 гадоў з бацькамі), моладзь, так і дарослыя жыхары горада. Узрост арганізатары не абмяжоўваюць. Прапануюцца дзве катэгорыі: пешая (каманда шукае адказы на пытанні, перасоўваючыся па горадзе пешшу) ці веласіпедная (на роварах).

Камандам у складзе ад 1 да 3 чалавек трэба будзе адказаць на шэраг пытанняў, якія тычацца славутасцяў, гісторыі, сучасных традыцый і цікавых людзей Вілейкі. Як адзначаюць арганізатары, удзельнікам трэба прадэманстраваць не толькі веды, але і кемлівасць.

Пераможцам стане той, хто справіцца з заданнямі хутчэй і набярэ найбольшую суму балаў.

Зарэгістравацца на ўдзел у квэсце можна ў групе «Тутэйшыя квэсты»  Вконтакте да 12 верасня. Тэлефон для сувязі з арганізатарамі: 8 (029) 535-31-05 (Вольга).

 

Край.бай


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип