ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Тутэйшы тэатр» з монаперформансам «Страта» ў Мінску

01.04.2022 19:00 - 21:00 арт-студыя «Дуплекс» (пр-т Дзяржынскага, 9) Бясплатнае

1 красавіка «Тутэйшы тэатр» грае спектакль «Страта» ў фармаце ready-made. 



Дата: 1 красавіка

Час: 19.00

Месца: арт-студыя «Дуплекс», пр-т Дзяржынскага, 9 (уваход са зваротнага боку будынка), Мінск

«Я хачу распавесьці вам дзве гісторыі стратаў. Або страты дзвюх гісторый...»

Аснова тэхнікі «ready-made» — ператварэнне утылітарных прадметаў у твор мастацтва. Вызначальным для яе становіцца пошук гэтага прадмету.

Аднойчы рэжысер Андрэй Саўчанка знайшоў ля дваровага гарадскога сметніка старую валізку, ў якой апынуўся стос разарваных фатаздымкаў. Чыйсьці сямейны архіў. Далейшае жыццё знаходкі ў першай гісторыі. Другая — пра дом. Памяць ажывае ў прадметах. А яшчэ абяцаюць новую, трэцюю гісторыю.

Спектакль-эскіз народжаны ў межах лабараторыі ready-made theatre «Ужо гатовы сусьвет», якую ладзілі Алена Мальчэўская і Аляксандр Марчанка ў Цэнтры візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «Арт Карпарэйшн».

Аўтар, актор і рэжысер — Андрэй Саўчанка. Мастак — Юрый Вінаградаў.

 Абавязковы папярэдні запіс па тэл/Viber: +375 (29) 391-47-11.

Квіткі — free donation.


Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Выстава Уладзіміра Голуба «Паміж небам і зямлей» у Вільні

28.03.2026 17:00 - 11.04.2026 17:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Вясновы Mara Market у Сопаце

11.04.2026 (11:00 - 18:00) Mara Hub (Jacka Malczewskiego, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ