Творчая сустрэча і майстар-клас Сяргея Русака ў Вільні

01.12.2023 - 03.12.2023 19:00 - 16:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) donation



У пятніцу, 1 снежня, у CreateCulture Space — творчая сустрэча з мастаком Сяргеем Русаком ака Izum.




Дата і час: 1 снежня ў 19.00, 3 снежня ў 13.00

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня



Спадар Сяргей — мультымедыйны мастак, які стварае манахромныя трафарэтныя малюнкі. 

Вы дакладна ведаеце ягоную выяву Кароля Чапскага на Кастрычніцкай вуліцы ў Мінску. 

А бачылі вагончыкі, з якімі ён удзельнічаў у выставе «Тrainspotting-2020» ад hutkasmachnaa? 


То прыходзьце распытаць яго пра творчасць ды пра рознае іншае.



А ў нядзелю, 3 снежня, вяртайцеся на майстар-клас Сяргея Русака па малюнках з дапамогай стэнсілаў/трафарэтаў/шаблонаў. Прапануюць кастамізаваць адзенне! 

Да таго ж, у прасторы да 23 снежня будзе дзейнічаць выстава ягоных твораў. 



Уваход на творчую сустрэчу вольны, а на майстар-клас — 10 еўра. Рэгіструйцеся на тую ці другую падзею (ці на абедзве адразу) па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Вялікі пятнічны стэндап у Варшаве

01.05.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Palina ў Амстэрдаме

03.05.2026 (20:00 - 22:00) Cinetol (Tolstraat 182)

Кірыл Кедук у Берліне

10.05.2026 (18:00 - 20:00) Kühlhaus Berlin (Luckenwalder Straße 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ