У пятніцу, 16 траўня, у Гданьску адбудзецца сустрэча «Вершы. Віно. Вінілы» з паэткай Настай Кудасавай.
Не будзе незразумелага джазу і аднатоннай электронікі, а будуць сапраўдныя j-pop і boogie з 70-80х гадоў мінулага стагоддзя. Напрамкі японскай музыкі, якія паўплывалі не толькі на музыку, але і на моду, кіно і нават стыль жыцця.
Віно — найцікавешая, італьянская падборка і ў дадатак дэсертны сюрпрыз.
Паэтка Наста Кудасава падрыхтавала «мегавечар паэзіі». Прагучаць вершы на розных мовах.
Пазнаёміцеся з творчасцю Ірыны Еўсы, увойдзеце ў жорсткія, але музычныя рытмы Сяргія Жадана і, канешне, зноў дакранецеся да жывога пульса беларускай паэзіі праз радкі спадарыні Насты.
Уваход — 100 злотых (у кошт уваходзяць тры кілішкі і трохі падмацавацца). Запісавайцеся праз дырэкт інстаграма.