У чацвер, 15 траўня, у Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэце — адкрытая лекцыя Марыны Шоды «Выхад па-за межы і бунт супраць канону: лекцыя-прэзентацыя беларускага перакладу рамана Вольгі Такарчук „Кнігі Якуба“».
Аўтарка называе твор, што прынёс ёй у 2018 годзе Нобелеўскую прэмію, «гістарычным раманам, які напісаны з усведамленнем таго, што існы гістарычны аповед ёсць чымсьці сканструяваным і працягвае канструявацца», а яшчэ «бесцырымоннай дэканструкцыяй бачання свету, атрыманага ў спадчыну ад Сянкевіча».
Паразмаўляйма пра «Кнігі Якуба» як працу над памылкамі гісторыі, як магчымасць пачуць тых, хто быў пазбаўлены голасу і статусу і быў выкінуты па-за цэнтральную гістарычную плынь, як спробу асэнсавання таго, адкуль з’яўляюцца «месіі» і чаму да іх так цягнуцца людзі, разумення таго, чым ёсць ерасі, і рэканструявання біяграфіі Якуба Франка, гандляра, што падаўся ў месіі.
Уваход вольны. Далучыцца анлайн можна праз зум па спасылцы.