Творчая сустрэча з Алесем Плоткай у Стакгольме

27.04.2026 19:00 - 21:00 Кнігарня Interbok (Hantverkargatan 32) Бясплатнае
У панядзелак, 27 красавіка, у Стакгольме адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і музыкам Алесем Плоткай.

Спадар Алесь прадставіць абедзве версіі сваёй кнігі «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine», раскажа пра супрацу з украінскім перакладчыкам і пра адметнасці, якімі адрозніваюцца беларускае і ўкраінскае выданні.

Прагучаць таксама пераклады твораў украінскага «Расстралянага адраджэння», над якімі цяпер ідзе праца, а таксама будзе абмеркаванае сугучча рэпрэсій мінулага стагоддзя.

Усе грошы, атрыманыя ад продажу кніг, традыцыйна ідуць на ГА «Ланка», якое раней было рэабілітацыйным цэнтрам, а цяпер адрасна дапамагае міжнародным добраахвотнікам на баку Украіны, і не толькі беларусам.

Уваход, выглядае, вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Лекцыя «Загадка Рамана Скірмунта» ў Варшаве

25.04.2026 (19:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Мастацкі пленэр ва Уроцлаве (16+)

26.04.2026 (12:00 - 15:00) Park Juliusza Słowackiego

Спектакль «Валізка» ва Уроцлаве

08.05.2026 (19:00 - 21:00) Centrum Kultury Nowy Pafawag (Chociebuska 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ