Творчая сустрэча з Аляксандрам Карнаўхам у Гданьску

25.05.2025 15:00 - 17:00 БКТ «Хатка» (Księdza Leona Miszewskiego 17 / 307 (4 паверх)) Бясплатнае


У нядзелю, 25 траўня, у Гданьску адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам Аляксандрам Карнаўхам і прэзентацыя ягонай кнігі «Халодныя землі».






Антось перажывае страту свайго вернага сябра, бігля Аргуса. Да таго ж яго жонка прыходзіць да высновы, што іх шлюб не мае будучыні.

Калі ж знаёмая Антося прапаноўвае яму разабраць тэкст загадкавых сшыткаў, напісаных зютэрлінам, ён, спрабуючы ўцячы ад рэчаіснасці і справіцца з унутраным болем, адразу згаджаецца.

Шэраг таямніц на шляху нашых герояў змушаюць іх па-новаму паглядзець на сваё мінулае і задацца пытаннем, якія яшчэ сакрэты могуць хавацца ў гэтых сшытках?

І галоўнае — ці паспеюць Антось і яго знаёмая знайсці адказы на ўсе пытанні?


Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Тарэева ў Віцебску

31.03.2025 17:00 - 15.06.2025 18:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Віцебскі мастак» у Магілёве

02.05.2025 16:00 - 15.06.2025 19:00 абласны мастацкі музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Выстава Антона Цыбізава «Prima Manus» у Мінску

05.05.2025 19:00 - 05.06.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ