Творчая сустрэча з Аляксандрам Трускоўскім і Дзінай Даніловіч у Мінску

23.01.2025 18:30 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 9 рублёў



У чацвер, 23 студзеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца творчая сустрэча з Аляксандрам Трускоўскім і Дзінай Даніловіч, аўтарам і куратаркай выставачнага праекту «[Не]асабістае пытанне».




«Кожнае пытанне, як твор — становіцца згусткам перажыванняў, на пэўным этапе жыцця, перарастаючы ў сімвал, выказванне», — кажа спадар Аляксандр.

 Бяссілле слоў, дэвальвацыя пазначаных імі «ісцін» раствараецца ў формах, губляецца ў вызначэннях. Застаецца матэрыяльны след, адбітак. 

Мастак, выкарыстоўваючы шкло як гісторыю, «канцэнтраты», «цытаты» калісьці створаных работ, праяўляе не толькі яго «нябачную сутнасць», але таксама фармулюе вельмі асабістае выказванне, прад’яўляе сваю праўду, інтуітыўна вызначаную дакладнасць — тое, што немагчыма прагаварыць ці артыкуляваць. 


Уваход — па квітку ў музей. Рэгіструйцеся па спасылцы. ⠀ 





Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ