Выстава Віктара Макурына «Luck Practice» ў Празе

23.01.2025 - 25.01.2025 19:00 - 20:00 Galerie M6 (Malířská 6) Бясплатнае
 


У чацвер, 23 студзеня, у Празе адкрываецца pop-up-выстава Віктара Макурына «Luck Practice».





Той, хто спрабаваў займацца мастацтвам, ведае, якую вялікую ролю ў творчасці адыгрывае ўдача. Каб «стрэліла», недастаткова проста мець добрую ідэю або майстэрства — занадта шмат зменных. 

Усё павінна спалучацца: колеры павінны злівацца ў нечаканы, але гарманічны тон; мазок павінен класціся менавіта там, дзе ён павінен быць; фарбы не павінны расчароўваць у працэсе. 

Гэты спіс можна працягваць бясконца. Больш за тое, на ўспрыманне самога твора ўплываюць розныя фактары — ад грамадска-палітычнага кантэксту да асабістых асацыяцый, якія раптоўна ўзнікаюць у гледача. 

Удача пранізвае ўвесь працэс — ад падбору матэрыялаў і кампазіцыі да іх успрымання і інтэрпрэтацыі. На гэтым няўлоўным элеменце мастацтва і засяродзіўся мастак.

Віктар Макурын — беларускі мастак, даследуе сувязь паміж сістэматычнай настойлівасцю і інтуітыўнай свабодай, прычым яго працы часта адлюстроўваюць дынаміку паміж хаосам і кантролем. 


Выстава працуе да 25 студзеня з 12.00 да 20.00




Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Дзень Волі ў Браціславе

28.03.2026 (15:00 - 18:00) Hviezdoslavovo námestie

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ