Творчая сустрэча з Сашай Вялічкай у Берліне

24.04.2025 18:00 - 20:00 Hotel Continental — Art Space in Exile (Elsenstraße 87) Бясплатнае



У чацвер, 24 красавіка, у Берліне ў межах выставы «Кропка сходу» адбудзецца творчая сустрэча з мастачкай Сашай Вялічкай.





Падчас размовы мастачка прадставіць свае праекты, якія даследуюць беларускі кантэкст праз тэмы калектыўнай траўмы, кантролю і прапаганды.

Удзельнікі даведаюцца пра сучасную Беларусь — як людзі жывуць і супраціўляюцца пры дыктатуры.


Саша Вялічка
(нар. 1993 у Слоніме) — мастачка, якая займаецца фатаграфіяй, інсталяцыяй, тэкстылем і новымі медыя. Яе працы даследуюць прапаганду, постпраўду, калектыўныя і індывідуальныя траўмы — асабліва ў кантэксце сучаснай Беларусі.


Размова будзе весціся на англійскай мове.


Уваход вольны. ⠀


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Купалле ў Нацпарку «Прыпяцкі»

04.07.2026 (09:00 - 23:00) Музей пад адкрытым небам

Лекцыя «Закуліссе Купалля: рытуал vs рэальнасць» у Мінску

07.07.2026 (18:30 - 20:00) mooon ў ТРЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ