Творчая сустрэча з Валянцінай Аксак у «Кніжнай Шафе»

30.03.2016 19:00 - 21:00 кніжна-выставачная прастора “Кніжная Шафа” (ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)) Бясплатнае

30 сакавіка ў прасторы «Кніжная шафа» пісьменніца Валянціна Аксак прадставіць сваю паэтычную кнігу «Дзікая сліва». Спецыяльны госць — гурт «Ў нескладовае» (акустыка). Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

У вечарыне таксама возьмуць удзел: філосаф і літаратар Валянцін Акудовіч, крытык Наста Грышчук, празаік і Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч, пісьменнік і першы намеснік Старшыні СБП Алесь Пашкевіч ды іншыя (праграма ўдакладняецца)

Вершаваны зборнік паэткі, публіцысткі, лаўрэаткі прэміі «Залаты апостраф» Валянціны Аксак пабачыў свет у Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» і стаў васямнаццатым выпускам серыі і шостай кнігай аўтаркі.

«Для прачытання “Дзікай слівы” амаль не патрэбны культурны багаж, без якога не пушчаюць на борт постмадэрнізму. Адзінае, што трэба, — час. Удумлівасць. — піша крытык Наста Грышчук. — Акром гранічна шчырай споведзі жанчыны, “Дзікая сліва” разгортвае яшчэ і ўзаемадачыненні пакаленняў. Паэтэса не прыўкрашвае рэчаіснасць – але і не драматызуе, і калі радок усё ж адбіваецца болем, значыць, ён сапраўды непазбежны. З ім трэба змірыцца — як зрабіла гэта Валянціна Аксак, калі і не шчаслівая, то безумоўна — мудрая».

Чакаем вас па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара). Схема даезду:

mapa
Арганізатары — кніжна-выставачная прастора “Кніжная Шафа”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Лекцыя «Невядомы Левін. Кожны дзень жыцця — карціна» ў Мінску

27.08.2026 (18:30 - 20:30) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ