Творчая сустрэча з Яраславам Іванюком у Варшаве

19.06.2026 18:00 - 20:00 ЦБС (Oleandrów 6/2) Бясплатнае
У пятніцу, 19 чэрвеня, у Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбудзецца творчая сустрэча з выдаўцом, заснавальнікам Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраславам Іванюком.

Галоўным героем сустрэчы стане сам спадар Яраслаў.

Пагавораць пра яго жыццёвы шлях, пра людзей, якія сустракаліся на гэтым шляху, пра беларускую мову і культуру, пра кнігі, што натхняюць, пра выбары, якія даводзіцца рабіць, і пра тое, што дапамагае заставацца верным сваёй справе нават у самыя складаныя часы.

Гэта будзе шчырая, цёплая і нефармальная размова — без сцэны і пафасу, затое з гісторыямі, успамінамі, развагамі і магчымасцю задаць свае пытанні.

Прыходзьце паслухаць, паразмаўляць і правесці вечар у добрай беларускай кампаніі.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ